Конвейер репрессий. В Гомеле задержали участников «Гукання вясны». Квартиру журналиста Владимира Хильмановича выставили на продажу

Хроника политического преследования 27 марта.

Улады выставілі на продаж кватэру журналіста Уладзіміра Хільмановіча

Аддзел прымусовага выканання Ленінскага раёна Гродна даслаў Уладзіміру Хільмановічу афіцыйную паперу пра тое, што яго кватэру ацанілі ў 126 тысяч беларускіх рублёў, піша БАЖ.

У дакуменце паведамляецца, што ацэнку прыватнай кватэры журналіста праводзіў 25 лютага 2026 года мясцовы філіял РУП «БелЮрЗабеспячэнне».

Гэта дзяржаўнае прадпрыемства, якое ўваходзіць у сістэму Міністэрства юстыцыі Беларусі, займаецца ў тым ліку продажам праз аўкцыён канфіскаванай і арыштаванай маёмасці.

Дата таргоў яшчэ не прызначаная, і пра тое, як усё будзе адбывацца, Уладзімір можа хіба толькі здагадвацца. Зазначае, што штраф складае 40 тысяч беларускіх рублёў, а кватэра каштуе ў тры разы даражэй.

«Я чуў, што рэшту грошай, якая мусіць застацца пасля кампенсацыі прысуджанага штрафу, павінны перавесці мне на банкаўскі рахунак.   Рахункаў у Беларусі ў мяне няма — хіба толькі мне адмыслова яго завядуць. І яшчэ: калі гэтыя грошы я не забяру, то яны праз нейкі час будуць забраныя на карысць дзяржавы», — кажа журналіст.

У двухпакаёўцы плошчай 50 кв. м. па вуліцы Церашковай у Гродне, апрача журналіста, зарэгістраваны ягоны старэйшы сын. Такім чынам, кватэру будуць прадаваць разам з прапісанымі там насельнікамі.

У Гомелі затрымалі ўдзельнікаў «Гукання вясны»

«Гомельскай вясне» стала вядома, што 21 сакавіка ў адным з рэстаранаў горада сілавікі затрымалі групу людзей, што святкавалі «Гуканне вясны».

Нібыта святкаванне было ўзгодненае з аблвыканкамам. Усё адбывалася ў закрытым двары рэстарана. У абрадзе бралі ўдзел некалькі дзясяткаў чалавек, а для дзяцей гэта была сапраўдная забава.

Гомельскае выданне Флагшток выказвае здагадку, што гаворка можа ісці пра мерапрыемства ў рэстаране «Спадчына» на вуліцы Савецкай.

Гэта новы рэстаран, які адкрылі летась, піша выданне. З таго часу там прапаноўваюць не толькі стравы беларускай кухні, але і ладзяць тэматычныя лекцыі-дэгустацыі. Там жа перыядычна праводзілі майстар-класы «Танцы ля печы», а ў студзені арганізоўвалі «Калядкі».

Такім чынам, рэстаран быў своеасаблівым неафіцыйным цэнтрам традыцыйнай беларускай культуры. У мерапрыемствах удзельнічаў нават міліцыянт — старшы ўчастковы інспектар Гомельскага РАУС маёр Віктар Шыпкоў, сёлета ўзнагароджаны прэміяй Лукашэнкі «За духоўнае адраджэнне» — за «значны асабісты ўнёсак у захаванне народных традыцый, этнаграфічныя даследаванні і рэканструкцыю касцюмаў Гомельскага раёна».

Бывшему топ-менеджеру ProStore дали три года колонии по политической статье

Илья Диндиков работал на руководящих должностях в известных компаниях. Недавно его осудили по политической уголовной статье, пишет Наша Ніва.

Илье Диндикову 35 лет. Он родом из агрогородка Юшевичи Несвижского района.

Окончил Институт журналистики БГУ по специальности «аудиовизуальные СМИ», а позже дополнительно повышал квалификацию в Британской высшей школе дизайна.

К началу 2020‑го Диндиков был заместителем начальника управления программ лояльности в «Евроторге», а после год возглавлял отдел маркетинга гипермаркетов ProStore.

В 2021-м руководил проектом в «Автостронг-М», был директором по маркетингу в «Автопромсервисе», где выводил бренд Nissan на рынок Беларуси, а затем стал ведущим специалистом по маркетингу в банке «Решение».

Последним известным местом его работы с августа 2022‑го по февраль 2024 года была IT-компания Softvoya, где он руководил направлением Customer Success. Его задача была удержать клиентов, повысить их лояльность к бренду и снизить вероятность того, что они откажутся от услуг компании.

Карьера прервалась из-за политического преследования. В прошлом году мужчину задержали и поместили в СИЗО.

Недавно Минский городской суд вынес ему приговор по частям 1 и 2 статьи 361‑4 УК (содействие экстремистской деятельности). Диндикову назначили 3 года колонии.

У «<спіс экстрэмістаў» дадалі групу беларускіх дабраахвотнікаў, што ваююць на баку Украіны

27 сакавіка МУС зрабіла традыцыйнае пятнічнае абнаўленне «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Усяго ў спісе новыя 24 прозвішчы, цалкам ён складаецца з 6448 чалавек, паведамляе Вясна.

Сярод іншых у спіс дадалі былога намесніка камандзіра палка Каліноўскага, а цяпер прадстаўніка ў абароне і нацыянальнай бяспецы Аб’яднанага пераходнага кабінету Вадзіма Кабанчука, былога камандзіра палка Паўла Шурмея, ваяра Аляксея Кавальчука, інструктара Аляксея Назарава і былога камандзіра Дзяніса Прохарава.