Конвейер репрессий. Исследовательница Татьяна Кузина встречает пятый день рождения в заключении. Маковский и Новожилова – снова в сети
Хроника политического преследования 26 апреля.
Татьяна Кузина встречает пятый день рождения в неволе
26 апреля — день рождения Татьяны Кузиной — соучредительницы школы молодых менеджеров публичного администрирования Sympa, экспертки исследовательского проекта bipart, магисторки политологии.
Она была задержана в Минске ночью с 28 на 29 июня 2021 года в аэропорту при прохождении паспортного контроля на выезд из страны.
Татьяну Кузину приговорили к десяти годам лишения свободы. Ее обвиняли в «призывах к действиям, направленным на причинение вреда национальной безопасности Республики Беларусь», «заговоре с целью захвата власти неконституционным путем», «разжигании вражды или розни».
Татьяна Кузина признана правозащитниками политзаключенной.
«Таццяна не была пагрозай. Яна ўмацоўвала незалежную экспертную супольнасць. І менавіта гэта напалохала рэжым, — пишут ее коллеги из проекта bipart. — З Днём народзінаў, Таццяна! Торт са свечкамі чакае цябе тут.
Не менш за 900 палітвязняў застаюцца за кратамі ў Беларусі. Навукоўцы, журналісты, актывісты, звычайныя грамадзяне. Свет не мае права маўчаць».
Імаверна, Андрэя Макоўскага вызвалілі. Вярнулася ў сацсеткі і Наталля Наважылава
Кіраўнік архітэктурнай студыі ZROBIM вярнуўся ў сацсеткі пасля затрымання. Імаверна, Андрэя Макоўскага вызвалілі, адзначае Еўрарадыё.
Пост у Threads, у якім бізнесовец хваліць «баланс традыцыйнай формы і сучаснай архітэктуры» ў распрацаваным ZROBIM праекце «Сэрца Волгі», з'явіўся акурат на 16-я суткі пасля таго, як яго кінулі за краты.
Ператрусы ў студыі ZROBIM architects праходзілі 9 і 10 красавіка. Каля 50 супрацоўнікаў бюро былі затрыманыя, большасць неўзабаве адпусцілі.
Вярнулася ў сацсеткі і вядомая фітнэс-трэнерка Наталля Наважылава, піша Еўрарадыё. У лютым 2025 года яе судзілі па 342 артыкуле КК за ўдзел у пратэстах 2020-га. Але як пакаралі – невядома, інфармацыя не публікавалася.
У суботу Наважылава апублікавала ў Facebook свежы фотаздымак. Папярэдні пост датуецца кастрычнікам 2024 года.
66‑гадовай мінчанцы прысудзілі тэрмін у калоніі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»
Наталлі Уласавай маглі прысудзіць ад 3 да 7 гадоў зняволення, паведамляе Наша Ніва.
Ёй 66 гадоў. Жанчына да самага затрымання вяла актыўны і цікаўны лад жыцця: падарожнічала, шмат шпацыравала, наведвала мастацкія галерэі і любавалася прыгожымі мясцінамі.
Як вынікае з тэлефонных кніг іншых карыстальнікаў, апошнім часам Наталля працавала вартаўніцай.
Нягледзячы на пенсійны ўзрост, жанчына трапіла пад палітычны пераслед. Наталлю судзілі ў Мінскім гарадскім судзе. Яе абвінавацілі ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і 2 артыкула 361‑4 КК). Што менавіта стала падставай для крымінальнай справы, дакладна не вядома.
Мяркуючы па фармуліроўцы ў спісе «экстрэмістаў» МУС, Уласавай прысудзілі тэрмін у калоніі.
Читайте еще
Избранное