Конвейер репрессий. Силовики угрожают беларусам за активность в Threads и TikTok
Хроника политического преследования 11 июня.
Силовики угрожают беларусам за активность в Threads и TikTok
Следственный комитет сообщает об усилении мониторинга и реагирования на публикации и комментарии в социальных сетях, особенно в Threads и TikTok,пишет Зеркало.
Особое внимание будет уделяться материалам, содержащим:
- дезинформацию населения (заведомо ложную информацию, вводящую граждан в заблуждение по вопросам общественной безопасности, работы государственных органов, экономической и социальной ситуации);
- разжигание социальной вражды (призывы к ненависти, дискриминация по признаку социальной, национальной, религиозной или иной принадлежности, провокации к конфликтам между группами граждан);
- заведомо ложные сообщения об опасности (ложные взрывы, террористические угрозы, панические атаки по поводу якобы чрезвычайных ситуаций, несчастных случаев или других угроз жизни и здоровью людей);
- реабилитацию нацизма.
Беларусам угрожают «дальнейшей правовой оценкой действий» авторов публикаций и комментариев.
Як выжываюць у гомельскай жаночай калоніі тыя, хто не мае падтрымкі
Кожная жанчына, якая трапляе ў жаночую калонію № 4 у Гомелі, атрымлівае камплект форменнага адзення: пінжак са спадніцай, летнюю сукенку з хусткай, целагрэйку, шапку, туфлі і чаравікі.
Па жаданні можна ўзяць дзве пары шкарпэтак, цёплыя калготкі, панталоны і начную сарочку. Аднак былыя зняволеныя сцвярджаюць: фармальнага забеспячэння недастаткова, каб камфортна перажыць зіму, дажджлівае міжсезонне ці нават забяспечыць базавыя патрэбы гігіены.
Асабліва цяжка даводзіцца жанчынам, якія не атрымліваюць перадач і матэрыяльнай падтрымкі ад родных. Былыя сядзеліцы калоніі на ўмовах ананімнасці распавялі сайту Гомельская Вясна пра матэрыяльнае забеспячэнне жанчын у калоніі.
«У мяне некалькі месяцаў была неабходнасць насіць так званыя «хозныя» туфлі. Гэта вельмі нязручны і шкодны для ног абутак. Ногі пачыналі балець пасля непрацяглай хады. Туфлі жорсткія, цяжкія, не гнуцца і дрэнна трымаюцца на назе», — успамінае былая зняволеная.
Паводле яе словаў, праблемы ўзнікалі ўжо на этапе атрымання абутку ў каранціне: патрэбнага памеру магло проста не быць. Даводзілася насіць або замалыя туфлі, або такія, што спадалі з нагі.
Восеньскія чаравікі, якія выдаваліся ў калоніі, жанчыны ацэньваюць лепш, аднак узімку яны не ратавалі ад холаду.
«Чаравікі можна насіць, але яны не ўцепленыя. Сцелькі кардонныя. Жанчыны, якія працавалі з верхнім адзеннем, бралі сінцепон, нашывалі яго на кардон і так рабілі сабе цёплыя ўсцілкі», — распавядае былая зняволеная.
Адсутнасць цёплых рэчаў былыя зняволеныя называюць адной з галоўных праблем узімку. Паводле іх словаў, калонія не забяспечвае жанчын рукавіцамі, пальчаткамі, шалікамі, майкамі з доўгім ці кароткім рукавом.
«Я шмат разоў бачыла, як падчас уборкі снегу жанчыны голымі, абмарожанымі рукамі цягаюць цяжкія мяшкі. У іх проста не было рукавіц. На гэта было немагчыма без слёз глядзець», — кажа Марына (імя зменена).
Пры гэтым у калоніі існуе практыка спісання асабістых рэчаў. Калі жанчына хоча атрымаць новую рэч, старую трэба здаць на ўтылізацыю.
Былая зняволеная лічыць, што частку такіх рэчаў можна было б перадаваць тым, хто не мае падтрымкі звонку: «Часта гэта яшчэ цалкам прыдатныя рэчы ці абутак. Чаму б не збіраць іх у атрадах і не аддаваць тым, каму яны жыццёва неабходныя? Гэта не патрабуе дадатковых грошай, толькі крыху чалавечага падыходу».
Яшчэ адна праблема — дажджавікі. У многіх жанчын іх няма: «Ідзе дождж, а ты мусіш ісці на працу, з працы ці перасоўвацца калоніяй. Калі дождж моцны, прыходзіш мокрая наскрозь і, калі ты на працы, працуеш так усю змену».
Спробы самастойна вырашаць праблему адміністрацыя не заўсёды ўхваляла.
«Памятаю, як адна жанчына зрабіла сабе вельмі акуратны дажджавік з цыраты. Афіцэр Пронін падышоў і загадаў яго зняць у вельмі моцны дождж як з вядра. Па інструкцыі самаробныя рэчы нельга насіць. Але мне заўсёды здавалася, што людзі павінны быць важнейшыя за інструкцыі», —рэзюмуе былая сядзеліца калоніі.
Наступствы недахопу цёплых рэчаў былі відавочныя: «Узімку і ўвосень палова атрада кашляла. Стаіш на праверцы — адны жанчыны заканчваюць кашляць, іншыя пачынаюць. Раней у калоніі выдавалі паўшарсцяныя хусткі, якія можна было выкарыстоўваць і як шалік, і як галаўны ўбор. Пазней іх замянілі на стандартныя шапкі. Шапкі вузкія і кароткія. Іх можна нацягнуць на вушы, але падчас руху яны пастаянна задзіраюцца ўгору».
Таму жанчыны вынаходзілі ўласныя спосабы сагрэцца. Адны абмотвалі шыю калготкамі, іншыя выкарыстоўвалі ў якасці шалікаў цёплыя панталоны. Аднак падчас праверак кантралёркі маглі прымусіць зняць і такія імправізаваныя сродкі.
Не менш востра стаіць пытанне сродкаў гігіены. Раз на месяц зняволеным выдаюць два кавалкі мыла, невялікі цюбік зубной пасты, маленькі рулон туалетнай паперы і пачак пракладак.
«Гэтага недастаткова. Трэба хаця б некалькі рулонаў туалетнай паперы. Аднаго пачка пракладак многім жанчынам таксама не хапае. Шампуню няма ўвогуле. А мыць валасы гаспадарчым мылам — сумнеўнае задавальненне», — распавядае былая зняволеная.
У тэорыі ўсё неабходнае можна купіць у турэмнай краме. На практыцы для многіх гэта недасяжна праз нізкія заробкі.
«Пасля ўсіх вылічэнняў у мяне заставалася пяць, дзесяць, пятнаццаць рублёў у месяц. Былі дзяўчаты, якія атрымлівалі яшчэ менш. Выратоўвалі толькі разнарадкі. Аднойчы я зарабіла каля пяцідзесяці рублёў, але фактычна жыла на фабрыцы і працавала ў дзве змены», — узгадвае Наталля (імя зменена).
Тыя, хто не атрымліваў дапамогі з волі, шукалі ўласныя спосабы выжывання.
«Я пачала маляваць яшчэ ў СІЗА. Спачатку афармляла канверты, потым малявала партрэты. За гэта мне маглі даць цукеркі, цыгарэты, сродкі гігіены ці нешта іншае патрэбнае. Так і выкручвалася», — кажа былая зняволеная жаночай калоніі ў Гомелі.
Паводле словаў былых сядзеліц, фармальна калонія забяспечвае базавы набор неабходных рэчаў. Але для многіх жанчын, асабліва тых, хто не мае падтрымкі звонку, гэтага аказваецца недастаткова.
Таму побач з афіцыйнай сістэмай існуе нефармальная — абмен рэчамі, узаемадапамога і пастаянны пошук спосабаў зрабіць жыццё ў зняволенні хоць крыху лягчэйшым.
Читайте еще
Избранное