Общество

Павал Севярынец стэлефанаваўся з роднымі

Палітык пацвердзіў, што ён ва Украіне.

Павал Севярынец зтэлефанаваўся з роднымі.

— Сёння ў абед Павел Севярынец змог патэлефанаваць сваім блізкім і яшчэ раз пацвердзіў, што ён знаходзіцца ва Украіне. Павел гучаў бадзёра, трымаўся моцна, — паведаміў БХД Дзяніс Садоўскі.

Раней імя палітзняволенага палітыка з’явілася ў спісах вывезеных ва Украіну

Нагадаем, Украіна далучылася да працэсу вызвалення палітычных зняволеных з Беларусі і пагадзілася стаць транзітным бокам для іх выезду пасля таго, як Менск адмовіўся перадаваць вызваленых асобаў праз краіны ЕЗ.

Напярэдадні Уладзімір Зяленскі распавёў, што паразмаўляў па тэлефоне з Марыяй Калеснікавай, і паведаміў, што з Беларусі вярнулі пецярых украінцаў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(12)