«У арт-колах гэта лічаць вялікай стратай». Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў зачыняецца пасля 11 гадоў існавання
Закрыццё запланавана на 22 чэрвеня.
Звесткі аб закрыцці пляцоўкі Цэнтра на вуліцы Некрасава з’явіліся у пачатку траўня. Улады не агучылі публічных тлумачэнняў аб прычынах ліквідацыі, абмежаваўшыся аб'явай аб спыненні выставачнай дзейнасці. На фото бачна, што ўсе выставы ў Цэнтры будуць даступныя для наведвальнікаў да 21 чэрвеня ўключна.
Закрыццё звязваюць з пераразмеркаваннем культурных плошчаў. Сярод магчымых ініцыятараў рашэння называюць новага кіраўніка Беларускага саюза мастакоў, які мог паўплываць на змену фармату ці прызначэнне будынка.
По некторых звестках, фонды Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў і пляцоўка на Якуба Коласа пяройдуць Нацыянальнаму мастацкаму музею, а памяшканні на Някрасава – Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
Што будзе з супрацоўнікамі музея – пытанне адкрытае.
Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь быў створаны ў кастрычнику 2015 года шляхам зліцця дзяржаўнай установы культуры «Творчыя Майстэрні «Цэнтр Сучасных Мастацтваў» (2011-2015) і дзяржаўнай установы «Музей сучаснага выяўленчага мастацтва» (1998-2015).
Цэнтр меў дзве пляцоўкі – у доме ў стылі сталінскага ампіру на праспекце Незалежнасці, 47, а таксама будынак сучаснай архітэктуры на вул. Някрасава, 3.
Цэнтр падтрымліваў маладых мастакоў, ладзіў нацыянальныя павільёны Беларусі на Венецыянскай біенале, удзельнічаў у буйных міжнародных праектах.
У рамках выстаў праходзілі куратарскія экскурсіі і артыст-токі з удзельнікамі праектаў, ладзіліся майстар-класы з мастакамі. Пляцоўка арыентавалася на працу з невялікімі эксперыментальнымі формамі перфарматыўнага мастацтва. Упершыню ў Беларусі тут быў распачаты фестываль вулічных тэатраў.
Таксама ў цэнтры праходзілі спектаклі сучасных беларускіх тэатральных груп, арганізоўваліся вечары і музейныя святы, адукацыйныя актыўнасці для дзяцей і дарослых, творчыя майстар-класы для сямейнага наведвання, круглыя сталы, лекцыі, воркшопы і іншыя мерапрыемствы.
Вось некаторыя фоты з выстаў Цэнтру за апошні год:
Читайте еще
Избранное