Як беларусы адзначылі «Ноч расстраляных паэтаў» у Беластоку
У залі мясцовага Музея памяці Сібіры на канцэрт «Вольнага хору» сабралася больш за сто чалавек.
У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Мінску супрацоўнікі НКВД расстралялі 132 прадстаўнікі беларускай нацыянальнай эліты. Дзяржаўныя дзеячы, кіраўнікі прадпрыемстваў, навукоўцы, журналісты, а таксама 22 літаратары.
читайте также
читайте также
«…Што стрэне лютая бяда, падружыць з допытам, з турмою»
Ад 2021-га беларусы шырока адзначаюць гэтую дату па-за межамі Беларусі. Пра тое, як гэта сёлета было ў польскім Беластоку, глядзіце ў невялікім рэпартажы «Салідарнасці».
«Ноч расстраляных паэтаў» тут адзначылі ў сімвалічным месцы — мясцовым Музеі памяці Сібіры. З адмысловай праграмай твораў рэпрэсаваных беларускіх творцаў выступіў «Вольны Хор».
На канцэрт прыйшло больш за сотню чалавек. «Купалінку» зала заспявала разам з хорам.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное