Вольскі патлумачыў, чаму адмовіўся ад выступу на фэсце разам з расійскімі гуртамі

Лявон Вольскі паведаміў, што гурт VOLSKI не будзе выступаць на варшаўскім Outloud Festival, якім запланаваны на чэрвень. У тым жа фэсце прымуць удзел вядомыя расійскія музыкі.

Музыка патлумачыў:

— Мы вельмі добра ставімся да ўдзельнікаў гэтае маштабнае акцыі і хацелі падтрымаць іх у выказваньні антываеннай, антытаталітарнай пазыцыі, але так супала, што 12 чэрвеня, то-бок, у час нашага меркаванага выступу, людзі, якія вызнаюць іншыя, адрозныя ад нашых, каштоўнасьці, будуць сьвяткаваць так званы «Дзень Расеі».

Выступ VOLSKI у гэты дзень можа быць няслушна зразуметы й нават выкарыстаны варожымі сіламі ў іхных дэструктыўных інтарэсах.

Яшчэ раз выказваем сваю падтрымку ўдзельнікам OUT LOUD і да сустрэчы наступным разам!

Нагадаем, што раней Лявон Вольскі сутыкнуўся ў сацсетках з крытыкай з боку часткі карыстальнікаў з-за запланаванага ўдзелу ў фэсце разам з расійскімі гуртамі, хаця тыя займаюць антываенную і антыпуцінскую пазіцыю. 

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(4)